У Калумбіі затрымалі 11-гадовую наркакур'ерку

Калумбійская паліцыя затрымала самага маладога ў гісторыі краіны наркакур'ера. У страўніку 11-гадовай дзяўчынкі выявілі больш за 100 капсул з наркотыкамі.

Як паведамляе ВВС, дзяўчынцы зрабілі аперацыю, каб дастаць наркотыкі. Іх вага склала каля 500 грамаў.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў абвясцілі ў вышук бацьку дзяўчынкі. Мяркуецца, што ён хацеў такім чынам пераправіць наркотыкі ў Еўропу. Пасля разводу бацькоў дзяўчынка жыве з маці. Па словах маці, яе дачка была ў гасцях у бацькі на выходных, а потым вярнулася дадому са скаргамі на дрэннае самаадчуванне.

Ілюстрацыйнае фота — vg-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі