У канцы тыдня ў Беларусі будзе да 14 градусаў марозу
Першы снег / Delfi
У канцы тыдня ў Беларусі будзе да 14 градусаў марозу, папярэджваюць сіноптыкі. У сярэдзіне лістапада ў нашай краіне ўстановіцца зімовае надвор'е.
У пятніцу, 18 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца снег, магчымая галалёдзіца. Калі ўначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў марозу, дык удзень — ад 0 да -6. Ападкі чакаюцца і ў наступныя дні, яны будуць толькі ўзмацняцца. У нядзелю ў начныя гадзіны будзе да 12-14 градусаў марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.