У кангрэсе па выбары адзінага паўдзельнічаюць каля 1000 чалавек
Гэта прадугледжана працэдурай правядзення кангрэсу.
Як паведамляла Еўрарадыё, 17 лістапада пяць апазіцыйных партый і арганізацый падпісалі Пагадненне аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года. Гэта Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух "За Свабоду", кампанія "Гавары праўду", Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
Палітыкі дамовіліся, што ў выбарах адзінага прымуць удзел па 10% ад чальцоў кожнай партыі, а таксама будзе 50 VIP-удзельнікаў (пісьменнікі, мастакі, інтэлектуалы). Агулам у кангрэсе прымуць удзел каля 1000 чалавек.