У карцары маскоўскага СІЗА ўчыніў суіцыд грамадзянін Беларусі

У карцары маскоўскага СІЗА ўчыніў суіцыд грамадзянін Беларусі

У карцары маскоўскага СІЗА № 4 учыніў суіцыд грамадзянін Беларусі, паведамляе mk.ru. Здарылася гэта ў канцы снежня мінулага года. У карцар мужчына трапіў за бойку з іншым зняволеным, таксама беларусам. Абодва — абвінавачаныя па "сексуальным" артыкуле. Той зняволены, які звёў рахункі з жыццём, абвінавачваўся ў згвалтаванні ў стане алкагольнага ап'янення сабутэльніка. А пабіўся ён з беларусам, якога абвінавачваюць у сексуальным гвалце ў адносінах да непаўналетняга, з-за таго, што той схаваў дэталі сваёй справы.

У карцары грамадзянін Беларусі адбыў 14 сутак з 15-ці. За апошнія тыдні гэта ўжо другі суіцыд ў згаданым маскоўскім СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі