У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне

У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне

У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне. Цяпер найвышэйшай мерай пакарання будзе пажыццёвае пазбаўленне волі. Як піша vlast.kz, у чацвер парламент Казахстана прыняў адпаведны закон. Смяротнае пакаранне выключаецца з санкцыі адразу 17 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Устанаўліваецца забарона на ўмоўна-датэрміновае вызваленне асобаў, якім яго замянілі на пажыццёвае пазбаўленне волі.

Адмена смяротнага пакарання стала магчымым пасля таго, як у лістападзе прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў пагадзіўся з праваабаронцамі аб неабходнасці такога кроку без якіх-небудзь агаворак. Ён даручыў разгледзець парламенту законапраект. А цяпер Такаеў мусіць паставіць на дакуменце свой подпіс.

Як вядома, у Еўропе смяротнае пакаранне дагэтуль існуе толькі ў Беларусі. Еўрапейскія структуры, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі ўлады адмяніць яго ці ўвесці мараторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі