У Кіеў зноў прыехаў Борыс Джонсан
У Кіеў на Дзень незалежнасці Украіны прыехаў брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан. "Тое, што адбываецца ва Украіне, мае значэнне для ўсіх нас, — піша ён у Twitter. — Менавіта таму я сёння знаходжуся ў Кіеве. Менавіта таму Вялікабрытанія будзе працягваць падтрымліваць нашых украінскіх сяброў. Я веру, што Украіна можа і выйграе гэтую вайну". Напярэдадні Украіну наведаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які зрабіў падобную заяву.
Джонсан павіншаваў Зяленскага з Днём незалежнасці Украіны і анансаваў новы пакет ваеннай дапамогі Украіне.
"Рады вітаць у Дзень незалежнасці вялікага сябра Украіны Борыса Джонсана, — піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — Борыс, дзякуй за бескампрамісную падтрымку нашай краіны з першых дзён поўнамаштабнай расійскай агрэсіі, за ўстойлівае адстойванне інтарэсаў Украіны на міжнароднай арэне! Нашай дзяржаве пашанцавала мець такога сябра!".
Раней Борыс Джонсан прыязджаў ва Украіну ў красавіку і ў чэрвені.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.