У кіроўцы, які сеў за руль нецвярозым, могуць на час забраць аўтамабіль

Здымаць на відэа супрацоўнікаў ДАІ можна будзе толькі з іх згоды / aif.by​
Здымаць на відэа супрацоўнікаў ДАІ можна будзе толькі з іх згоды / aif.by​

З 1 сакавіка ў гаспадара аўтамабіля, які сеў руль без правоў або ў п'яным выглядзе, могуць арыштаваць транспартны сродак. Гэта прадугледжана зменамі, унесенымі ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
 
Раней арышт можна было накласці на маёмасць коштам не больш за суму штрафу, прадугледжанага за якое-небудзь адміністрацыйнае парушэнне (ч.8 арт. 8.7 ПВКаАП). З 1 сакавіка гэтую норму змянілі.

"У выпадку кіравання транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання (арт. 18.14 КаАП) і нецвярозае кіраванне (арт. 18.15 КаАП) арышт можа накладацца ў любым выпадку незалежна ад сумы штрафу", — расказвае TUT.BY са спасылкай на адваката Паўла Латышава.

У ПВКаАП унесены і шэраг іншых змен. Так, з 1 сакавіка не трэба будзе аплачваць стаянку, на якой захоўваецца арыштаванае аўто. Здымаць супрацоўніка ДАІ на відэа можна будзе толькі з яго згоды.

Акрамя таго, кодэкс дае права часова пазбаўляць правоў кіроўцы парушальнікаў шэрагу артыкулаў КаАП. Такая мера прадугледжаная за 59 розных адміністрацыйных правапарушэнняў — напрыклад, за невыкананне пісьмовага патрабавання прайсці ТА, непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы, парушэнне памежнага рэжыму, а таксама за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і многіх іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі