У Кітаі колькасць ахвяр каранавіруса дасягнула 170 чалавек

У Кітаі колькасць ахвяр каранавіруса дасягнула 170 чалавек

У Кітаі колькасць ахвяр каранавіруса дасягнула 170 чалавек (за дзень памерлі 38 чалавек). У спісе тых, хто заразіўся, налічваецца амаль 8 тысяч кітайцаў. Захворванне пнеўманіяй, выкліканай новым тыпам каранавіруса, зафіксаваныя ўжо ва ўсіх рэгіёнах КНР. Апошнім з іх стаў Тыбет.

Кітайскія ўлады паведамляюць, што за сераду дадалося больш за 1700 хворых. У той жа час вядома пра 124 кітайцаў, якія былі выпісаныя з бальніц.

Новы тып каранавіруса быў выяўлены ў канцы 2019-га ў 11-мільённым горадзе Ухань у КНР. Першы чалавек памёр 11 студзеня.

У Беларусі заражаных не выявілі. За тыдзень у інфекцыйную бальніцу ў Мінску паступіла шэсць чалавек з падазрэннем на каранавірус, але яно не пацвердзілася. Група беларускіх медыкаў на чале з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам гатовая адправіцца ў Кітай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі