У Кітаі разбіўся пасажырскі самалёт
Пасля падзення самалёта пачаўся пажар / скрыншот відэа
Пасажырскі самалёт Boeing-737 авіякампаніі China Eastern пацярпеў крушэнне на поўдні Кітая. Гэта быў унутраны рэйс. Борт ляцеў з Куньміна ў Гуанчжоу. Ён разбіўся меркавана ў горнай мясцовасці ў павеце Тэн Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. Пасля падзення самалёта пачаўся пажар, туды выехалі ратавальнікі.
Вядома, што на борце былі 132 чалавекі. Афіцыйнай інфармацыі аб загінулых і пацярпелых пакуль няма.
Самалёт быў выпушчаны ў 2015 годзе. Авіякампанія эксплуатавала яго на працягу 7 гадоў, перадае Euronews.
Crash site of China Eastern Airlines Flight 5735, which had 133 people on board pic.twitter.com/gO1HIAEj1G
— BNO News (@BNONews) March 21, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.