У красавіку адзначанае падвышэнне коштаў у прамысловасці на 2 % у параўнанні

Кошты ў прамысловасці ў красавіку ў параўнанні з сакавіком 2008 года выраслі ў сярэднім на 2%, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі. У тым ліку на сродкі вытворчасці — на 1,7%, на прамежкавыя тавары — на 2,5%, на спажывецкія тавары — на 1%. Тарыфы на электрычную энергію павялічыліся на 2,9%, цеплавую — на 1,5%. У сельскагаспадарчым машынабудаванні кошты ўзраслі на 4,5%, у вытворчасці сельскагаспадарчага і агароднага інструмента — на 3,9%. У цэментнай прамысловасці кошты выраслі на 61,5%, таварнага бетону і будаўнічага раствора — на 9,3%, прамысловасці зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў — на 6,7%, вытворчасці сценавых блокаў — на 6%.

У галінах, якія вырабляюць прадукты харчавання і спажывецкія тавары, кошты павялічыліся на 1%.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі