У красавіку МАЗ прадаў у РФ новых грузавікоў на 10% менш, чым год таму
Аўтамабілі МАЗ
Сёлета ў красавіку МАЗ прадаў на расійскі рынак 524 новыя грузавікі. Гэта на 9,8% менш, чым у красавіку 2023-га (581), піша "Позірк" са спасыдкай на даследаванне расійскага "АСМ-холдынга".
Агулам за першыя чатыры месяцы 2024 года Мінскі аўтазавод прадаў 1878 новых грузавікоў. Гэта на 6,1% менш, чым за такі ж леташні перыяд — тады было прададзена 2000 аўтамабіляў.
У гэтым сегменце расійскага аўтарынку МАЗ займае сёмае месца па продажах. Яго доля складае 4,7% рынку.
У пяцёрку лідараў па продажах увайшлі чатыры кітайскія і адзін расійскі вытворца — SITRAK (1395; -32,8% да ўзроўню продажаў у красавіку 2023-га), КамАЗ (2164; -30,2%), Shaanxi (1324; -14,1%), FAW (1182; +9,3%) і Dongfeng (789; рост у 3,6 раза).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.