У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў брэсцкае "Дынама" згуляе з "Астаной"
У першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў брэсцкае "Дынама" згуляе з "Астаной" (Казахстан). Гэта стала вядома па выніках лёсавання, якое прайшло 9 жніўня ў швейцарскім Ньёне, паведамляе прэс-служба беларускага чэмпіёна. Для вызначэння пераможцы будзе толькі адзін паядынак, ён пройдзе ў Брэсце 18 ці 19 жніўня. Калі ў асноўны час будзе нічыя, арбітр прызначыць дадатковы час, а далей — пенальці.
Пераможца трапіць у другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, а каманда, якая прайграе, — у другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Раней "Астана" спыняла ў еўракубках БАТЭ. У складзе казахстанскай каманды гуляюць беларусы Макс Эбонг і Іван Маеўскі.