У кватэры шэф-рэдактара "Народнай волі" адбыўся ператрус
У кватэры шэф-рэдактара газеты "Народная воля" Святланы Калінкінай здзейснены ператрус. Як паведамляе “Белорусский партизан”, з кватэры забралі кампутар. Таксама канфіскаваная сім-карта з тэлефона Калінкінай. Ператрус праведзены ў межах крымінальнай справы, якая распачалася па факце паклёпу на былога старшыню гомельскага ўпраўлення КДБ Івана Каржа. Ордэр на ператрус падпісаны яшчэ 16 лютага, але правялі яго правялі толькі 26 лютага. Па словах Святланы Калінкінай, шукалі кампутар, з якога быў адпраўлены ліст да сваякоў асуджаных гомельскіх міліцыянераў.
Нядаўна аналагічны ператрус прайшоў у рэдакцыі "Народнай волі". Тады быў канфіскаваны сістэмны блок кампутара намрэдактара газеты Марыны Коктыш.
Нядаўна аналагічны ператрус прайшоў у рэдакцыі "Народнай волі". Тады быў канфіскаваны сістэмны блок кампутара намрэдактара газеты Марыны Коктыш.