У Літве выпусцілі з-пад варты падазраванага ў шпіянажы на карысць Беларусі

Мантас Данелюс / Facebook
Мантас Данелюс / Facebook

У Літве выпусцілі з-пад варты падазраванага ў шпіянажы на карысць Беларусі юрыста Мантаса Данелюса. Ён будзе насіць электронны бранзалет. У яго забралі дакументы, якія пацвярджаюць асобу, паведамляе lrt.lt.

Данелюса арыштавалі восенню 2022-га. Раней ён укараняўся ў арганізацыі беларускіх палітуцекачоў у Літве, прапаноўваў ім юрыдычную дапамогу, а потым перадаў звесткі беларускай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай. Вядома, што менавіта Мантас Данелюс арганізаваў здымкі інтэрв'ю з былым байцом палка Каліноўскага — нібыта для амерыканскай амбасады. У выніку ён перадаў інтэрв'ю Лебедзевай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі