У Літве затрымалі кантрабандыстаў на самакаце з беларускімі цыгарэтамі
У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыстаў на самакаце з беларускімі цыгарэтамі. На ім у ноч на сераду двое літоўцаў спрабавалі незаконна перайсці мяжу. Як паведамляе pasienis.lt, затрыманне адбылося каля Нёмана, які акурат праходзіць па беларуска-літоўскай мяжы. На самакаце грамадзяне Літвы везлі 1880 пачкаў беларускіх цыгарэт.
Памежнікі абследавалі бераг ракі і знайшлі яшчэ 1880 пачак цыгарэт. Затрыманым парушальнікам пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.