У Літве знайшлі сілавіка, які ў 2020-м удзельнічаў у рэпрэсіях у Беларусі

Вільня

Вільня / delfi.lt

Аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL знайшло ў Літве міліцыянера, які ў 2020-м удзельнічаў у рэпрэсіях у Беларусі. Па звестках @belpol, маёр міліцыі Аляксандр Маціевіч прыехаў у краіну ЕС разам з жонкай і працуе ўсталёўшчыкам вокнаў.

Маціевіч — ураджэнец Дзятлава, яму 33 гады. У МУС быў з 2010 года, служыў у Лідскім РАУС. Сцвярджаецца, што ў 2020-м годзе ён актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзян і нават праходзіў "пацярпелым" па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі. Па ёй праходзіла дзяўчына, прызнаная палітзняволенай. Яна нібыта збіла двух афіцэраў міліцыі, у тым ліку і маёра Аляксандра Маціевіча (ён паскардзіўся на адарваны пагон і на тое, што яго "пацягнулі за куртку", нанеслі "фізічны боль і пакуты"). Насамрэч дзяўчына не дазваляла міліцыі затрымліваць пратэстоўцаў каля касцёла.

BELPOL перадасць літоўскім уладам знойдзеныя матэрыялы на беларуса і спадзяецца, што яго дэпартуюць.

У Літве знайшлі сілавіка, які ў 2020-м удзельнічаў у рэпрэсіях у Беларусі
t.me/belpol/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі