У Лізе Еўропы "Ліверпуль" сенсацыйна прайграў "Аталанце" — 0:3

"Аталанта" сенсацыйна выйграла ў "Ліверпуля"

"Аталанта" сенсацыйна выйграла ў "Ліверпуля" / Getty Images

Увечары 11 красавіка прайшлі першыя чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі Еўропы.

Найбольшай сенсацыяй стаў пройгрыш англійскага "Ліверпуля". На сваім полі адзін з лідараў прэм'ер-лігі ўсухую прайграў клубу "Аталанта" з Бергама — 0:3.

Футбалісты "Ромы" на выездзе адолелі "Мілан" — 1:0. Адзіны гол на 17-й хвіліне сустрэчы забіў Джанлука Манчыні.

Нямецкі "Баер" у Леверкузене святкаваў перамогу над лонданскім "Вест Хэмам" — 2:0.

А ў Лісабоне партугальская "Бенфіка" выйграла ў французскага "Марселя" з лікам 2:1.

Таксама першыя чвэрцьфінальныя сустрэчы прайшлі ў Лізе канферэнцый. Чэшская "Вікторыя" згуляла ўнічыю з італьянскай "Фіярэнцінай" — 0:0, "Алімпіякас" з Грэцыі выйграў у турэцкага "Фенербахчэ" — 3:2, англійская "Астан Віла" перамагла французскі "Ліль" — 2:1, а бельгійскі "Бруге" святкаваў перамогу над ПАОКам з Грэцыі — 1:0.

Паядынкі ў адказ за выхад у паўфінал Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый адбудуцца 18 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі