У Ляхавічах з аўтастанцыі ўгналі аўтобус

У Ляхавічах з аўтастанцыі ўгналі аўтобус

У Ляхавічах з аўтастанцыі ў ноч з 27 на 28 снежня ўгналі аўтобус. Яго знайшлі за 120 кіламетраў — у Дзяржынску. Угоншчыка ўжо затрымалі.

Як паведамляе брэсцкая міліцыя, аўтобус знік з паркоўкі на станцыі апоўначы. Дыспетчар заўважыла яго знікненне а 6-й раніцы. Міліцыянеры высветлілі, што невядомы паехаў на ім, не ўключаючы фары, у бок Баранавічаў. Угоншчыкам аказаўся 27-гадовы жыхар Дзяржынскага раёна. Ён быў у сябра ў Ляхавічах, з якім яны разам выпівалі. Калі ж мужчына вырашыў вярнуцца дахаты, то зразумеў, што чакаць трэба да раніцы, а аўтастанцыя зачынена. Ён зайшоў у адзін з аўтобусаў, знайшоў ключ запальвання і вырашыў паехаць у свой раён.

Раней у жыхара Дзяржынскага раёна ўжо былі праблемы з законам — яго судзілі за ўгон. Таксама мужчыну пазбавілі правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Цяпер яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі