У Лёзне на пажары ў кватэры загінула гаспадыня і яе сужыцель
У Лёзне на пажары ў кватэры загінулі два чалавекі. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося ў ноч на суботу, каля 2:00 у доме па вуліцы Марыі Акцябрскай.
На момант прыбыцца выратавальнікаў гарэла кватэра на трэцім паверсе. Падчас тушэння пажару знайшлі два трупы — 59-гадовай гаспадыні жылля і яе 57-гадовага сужыцеля. З суседняй кватэры, якую таксама закрануў пажар, уратавалі мужчыну. Яго агледзілі медыкі, але ад шпіталізацыі ён адмовіўся.
Папярэдняй версіяй здарэння называюць неасцярожнасць пры курэнні.