У Лёзне работнікі прынялі гербіцыд за газіроўку
Двое работнікаў Лёзненскага ільнозавода трапілі ў рэанімацыю, напіўшыся гербіцыду. Мужчыны знайшлі ў полі пакет, дзе ляжала пластыкавая бутэлька з невядомай жоўтай вадкасцю. Яны вырашылі, што гэта нейкі напой накшталт газіроўкі, і калі моцна дапякла смага, пакаштавалі знаходку. На смак “газіроўка” падалася занадта брыдкай, таму не дапілі - зрабілі толькі па некалькі глыткоў.
А праз паўгадзіны непрытомных ўжо мужчын "хуткая" павезла ў лякарню. Лекары цудам выратавалі ім жыццё.
А праз паўгадзіны непрытомных ўжо мужчын "хуткая" павезла ў лякарню. Лекары цудам выратавалі ім жыццё.