У Магілёўскай вобласці загінуў электраманцёр, у Гомельскай — аператар

У Магілёўскай вобласці загінуў электраманцёр, у Гомельскай — аператар

У Магілёўскай вобласці загінуў электраманцёр, у Гомельскай — аператар. Следчы камітэт праводзіць праверкі, прызначаны экспертызы.

43-гадовы электраманцёр аднаго з прадпрыемстваў Магілёва быў смяротна траўмаваны токам, калі з калегам праводзіў выпрабаванні абсталявання станцыі воданабору. Трагічнае здарэнне адбылося 13 ліпеня. Паводле папярэдніх даных, мужчына не выкарыстоўваў сродкі індывідуальнай абароны. А для выпрабавання выкарыстоўваецца электрычны ток у 50 тысяч вольт.

У Жыткавіцкім раёне ў той жа дзень загінуў 24-гадовы аператар ачышчальнага збудавання аднаго з раённых прадпрыемстваў. Ён самастойна прыняў рашэнне "прадухіліць перапаўненне рэзервуара са сцекавай вадой" і без спецыяльных сродкаў індывідуальнай абароны спусціўся ў каналізацыйную помпавую станцыю. Там работнік спрабаваў зачыніць шлюз трубы. Але на глыбіні паўтара метра страціў прытомнасць. Ён памёр праз некалькі гадзін у рэанімацыі.

У Магілёўскай вобласці загінуў электраманцёр, у Гомельскай — аператар
Месца трагічнага выпадку ў Жыткавіцкім раёне / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі