У Магілёве на працоўным месцы затрымалі супрацоўніцу драмтэатра
![У Магілёве на працоўным месцы затрымалі супрацоўніцу драмтэатра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siem4anka-1102.jpg.webp?itok=hqdHeFC7)
У Магілёве на працоўным месцы затрымалі загадчыцу літаратурнай часткай абласнога драмтэатра Вольгу Семчанка, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.
Прычына затрымання пакуль невядомая. Аднак праваабаронцы мяркуюць, што сілавікі маглі мець прэтэнзіі да белых і чырвоных выцінанак на вокнах працоўнага кабінета дзяўчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.