У Магілёве ўвялі абавязковы масачны рэжым
У Магілёве ўвялі абавязковы масачны рэжым. Інфармацыя пра гэта ў пятніцу з'явілася на сайце гарвыканкама. З яе вынікае, што мясцовыя ўлады прынялі рашэнне 4 лістапада з-за сітуацыі ў горадзе з COVID-19. Абавязковы масачны рэжым уведзены з 5 лістапада. Ахоўныя маскі абавязковыя ў транспарце, крамах, гандлёвых цэнтрах, аптэках, бальніцах, банках, поштах, на спартыўных аб'ектах і г. д.
Як піша mogilev.online, у Магілёве сур'ёзная ўспышка COVID-19 — выпадкаў заражэння ўдвая больш, чым было вясной. У бальніцах дадаткова рыхтуюць паўтысячы ложкаў, абмяжоўваецца планавая шпіталізацыя.
Паглядзіце, якія цудоўныя навіны паказваюць па мясцовым ТБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.