У Магілёве загарэлася галоўная ёлка (відэа)
Праз кароткае замыканне галоўная гарадская ёлка ўспыхнула адкрытым полымем.
Фатаграфіі агня на галоўнай магілёўскай ялінцы на плошчы Леніна з'явіліся ў сацсетках 6 студзеня каля 17-й гадзіны. Праз паўгадзіны да ялінкі пад'ехалі пажарныя машыны, аднак да іх прыезду агня ўжо не было, піша "Комсомольская правда".
Прычынай узгарання, хутчэй за ўсё, стала кароткае замыканне елачнай гірлянды. Але дрэннае надвор'е — мокры снег і дождж — не дала агню распаўсюдзіцца.
Да пажару магілёўская ёлка была самай высокай у Беларусі. Камунальнікі абяцалі, што ялінка на галоўнай плошчы горада прастаіць да старога Новага года. Ці запаляцца зноў на ёй ліхтарыкі — пакуль не вядома.
Фота — instagram.com/katerina_sh1