У Маладзечне на прадпрыемстве работнікам прапанавалі малако ў залік заробку

У Маладзечне на прадпрыемстве работнікам прапанавалі малако ў залік заробку

У Маладзечне на адным з прадпрыемстваў супрацоўнікам прапанавалі малако ў залік заробку. Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацыяльнай сеткі Вконтакте ў групе "Молодечно Live". Яны змясцілі фотаздымак абвесткі, у якой адміністрацыя прадпрыемства прапануе работнікам такую незвычайную форму аплаты іх працы:

“У сувязі з цяжкім фінансавым становішчам і адсутнасцю грашовых сродкаў на выплату заробкаў просьба ўсім работнікам да 19.10.2016 запісацца ў дыспетчарскай на атрыманне прадукацыі гармалзавода ў залік заробку за верасень 2016 г.”, — сказана ў абвестцы.

Як высветліла Еўрарадыё, гаворка ідзе пра адно з транспартных прадпрыемстваў Маладзечна. Нам удалося дазваніцца туды і высветліць, каму і на якіх умовах прапануюць натураплату. Вось што паведамілі ў адміністрацыі:

“Гэта па жаданні, калі хочаце. Хто хоча на 100, хто хоча на 150 рублёў. Прапанавалі ўзяць масла і закрыць так. Проста арганізацыя так закрывае з намі сваю “дэбіторку”.

Прасцей кажучы, малочны завод завінаваціўся транспартнікам і цяпер разлічваецца з імі сваёй прадукцыяй. А транспартнікі ў сваю чаргу прапануюць сваім работнікам малочныя прадукты ў залік заробку.

Карыстальнікі Вконтакте, каментуючы навіну пра натураплату, прыгадваюць іншыя падобныя выпадкі:

“Летам у калгасе два месяцы не выдавалі заробак, а потым выдалі курамі (жывымі) і тушонкай”.

У Маладзечне на прадпрыемстве работнікам прапанавалі малако ў залік заробку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі