У Маларыцкім раёне школьнік выратаваў на пажары сваіх маленькіх сясцёр

У Маларыцкім раёне школьнік выратаваў на пажары сваіх маленькіх сясцёр

У Маларыцкім раёне у вёсцы Макраны школьнік выратаваў на пажары сваіх дзвюх маленькіх сясцёр. Старшыня райвыканкама Міхаіл Бацэнка назваў хлопца героем і паабяцаў дапамогу яго сям'і.

Пажар у доме здарыўся ўначы 11 лютага. Бацькі былі на працы. 14-гадовы (па іншых звестках — 13-гадовы) Багдан прачнуўся ад гуку пажарнага апавяшчальніка. Ён пабачыў агонь у доме, не разгубіўся, пабудзіў сясцёр і вынес праз выбітае акно на вуліцу 3-гадовую Еву і 6-гадовую Паліну. Пры гэтым юнак парэзаў рукі. Цяпер ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні раённай бальніцы ў Маларыце. Там Багдан і атрымаў падарунак (ноўтбук) ад старшыні райвыканкама Міхаіла Бацэнкі і дырэктара прадпрыемства "Макраны" Сяргея Сцепанюка. У размове ён сказаў, што, магчыма, у будучыні стане ратавальнікам, піша газета "Голас часу".

У красавіку 2021-га ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна 12-гадовы Рома Кагадоўскі выратаваў з палаючага дома свайго брата Ваню. Сам Рома атрымаў апёкі і парэзы, перанёс дзясяткі аперацый. Яго ўзнагародзілі ордэнам "За асабістую мужнасць".

У Маларыцкім раёне школьнік выратаваў на пажары сваіх маленькіх сясцёр
malorita.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі