У МАРГ растлумачылі рост цэн у снежні — вінаватая замежная гародніна
Аддзел гародніны ў краме / TUT.BY
Паскарэнне інфляцыі ў снежні ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачылі ростам коштаў на завозную гародніну і іншыя імпартныя прадукты харчавання (раслінны алей, крупы, рыбу). Гародніна ў снежні, да прыкладу, падаражэла на 28,2%, садавіна — на 5,5%.
У выніку рост цэн у снежні склаў 0,8%, а ўсяго па выніках 2020 года — 7,4%. Гэта рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя. Фактычны ўзровень інфляцыі аказаўся амаль у 1,5 разы вышэй за прагнозны. Першапачаткова планавалася, што гадавая інфляцыя будзе 5%, потым прагноз быў скарэктаваны да 6%.
"Па выніках года інфляцыя перавысіла мэтавы параметр шмат у чым за кошт росту цэн, на найбольш схільныя да ўплыву паслаблення беларускага рубля, а таксама падаражання асобных харчовых тавараў, якія імпартуюцца", — растлумачылі сітуацыю па выніках года ў МАРГ.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.