У Маскве абрабавалі кватэру беларускага касманаўта Алега Навіцкага
У Маскве абрабавалі кватэру беларускага касманаўта Алега Навіцкага, інфармуе lenta.ru. Здарэнне адбылося раніцай 15 студзеня. Зламыснікі забралі 815 тысяч расійскіх рублёў (больш за 13 тысяч долараў), чатыры пары гадзіннікаў і сейф з траўматычным пісталетам.
Высветлілася, што кватэра Навіцкага знаходзіцца на першым паверсе. Яна не абсталявана сігналізацыяй. Злодзеі проста выламалі аконныя краты і патрапілі ў кватэру. Страты агулам ацэньваюцца на 900 тысяч расійскіх рублёў (14,5 тысячы долараў).
Ураджэнцу Чэрвеня, лётчыку-касманаўту Алегу Навіцкаму 48 гадоў. Ён — Герой Расійскай Федэрацыі. У космас лятаў двойчы — у 2012-2013 і 2016-2017 гадах. З расійскай арміі выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка. Жыве ў Маскве, але неаднаразова казаў, што збіраецца вярнуцца на радзіму і пабудаваць дом.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.