У Маскве чакаюць тлумачэнняў затрыманняў расіян у Беларусі

У Маскве чакаюць тлумачэнняў затрыманняў расіян у Беларусі

У Маскве чакаюць тлумачэнняў затрыманняў дзясяткаў расіян у Беларусі. Расійскае пасольства ў нашай краіне звернецца да кампетэнтных органаў Беларусі, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю. Пра гэта  заявіў ТАСС расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.

29 ліпеня БЕЛТА і "Беларусь 1" паведамілі пра затрыманне ў Беларусі 33 удзельнікаў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Яны нібыта прыбылі з Расіі "для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі". Сцвярджаецца, што "баевікоў" больш за 200. Дзе астатнія, не паведамляецца. Па неафіцыйнай інфармацыі, расіяне адпачывалі ў беларускім санаторыі напярэдадні ад'езду ў адну ці некалькі краін замежжа.

Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па абароне Юрый Швыткін сказаў "Інтэрфаксу", што перакананы: афіцыйная інфармацыя беларускіх уладаў пра затрыманне расійскіх баевікоў "не адпавядае сапраўднасці". "У любым выпадку інфармацыя патрабуе праверкі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Расіі", — заявіў ён.

"Я думаю, што Лукашэнка проста ўпершыню сутыкнуўся з рэальнай канкурэнцыяй з боку іншых прэтэндэнтаў, — кажа Швыткін. — Мяркую, што сапраўды да яго ёсць пытанні з боку насельніцтва рэспублікі, але мы заўсёды падкрэслівалі, што гэта ўнутраныя справы Беларусі, справа беларускага народа".

Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па абароне падкрэсліў, што Расія гатовая працаваць "з любым прэзідэнтам, якога абярэ беларускі народ".

У Савеце Федэрацыі РФ таксама здзіўленыя падзеямі ў Беларусі.

У расійскіх СМІ пішуць пра "панічныя атакі беларускіх уладаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі