У Маскве заявілі, што расійскі бюджэт вытрымае без грошай з Беларусі

Рэшта нязначная і не прывядзе да зменаў яго параметраў. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў. Ён адзначыў, што прыбыткі бюджэту ад продажу нафты не адпавядаюць чаканням міністэрства, паколькі цана на энерганосьбіты на сусветным рынку ўжо істотна адрозніваецца ад прагнозу (яна працягвае зніжацца).

"Усё балансуецца, дзесьці крыху больш, дзесьці крыху менш, таму тое, што застанецца ў Беларусі і не будзе вяртацца нам, як сёлета — гэта неістотна ўплывае на параметры федэральнага бюджэту", — цытуе словы міністра РІА "Новости".

Нагадаем, днямі па выніках беларуска-расійскіх перамоваў у Сочы стала вядома, што Беларусь у 2015 годзе зможа цалкам пакінуць у сваім бюджэце пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў (у Мінску мяркуюць, што гэта, як мінімум, 2,5 млрд долараў). Гэта будзе кампенсацыя з расійскага боку за страты, якія панясе Беларусь з-за "падатковага манеўра" ў Расіі. У бліжэйшыя тры-чатыры месяцы Беларусь і Расія правядуць дадатковыя перамовы па падатковым манеўры ў нафтавай галіне.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі