У матчы БАТЭ – “Шахцёр” букмекеры аддаюць перавагу гасцям

Напрыклад, букмекерская кантора “Марафон” на перамогу БАТЭ мае каэфіцыент - 4.4, на нічыю - 3.45. Перамога “Шахцёра” можа павысіць першапачатковую стаўку у два разы.

Міжнародная кантора William Hill мае амаль ідэнтычныя каэфіцыенты: 4.0 на перамогу беларусаў, нічыя - 3.2, перамога “Шахцёра” - 2.0.

Матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў БАТЭ – “Шахцёр” пройдзе сёння на “Барысаў-Арэне”, пачатак у 21:45, жывая трансляцыя на канале “Беларусь 2”.

Нагадаем таксама, што падобныя каэфіцыенты букмекеры прапаноўвалі перад мінулай гульнёй барысаўчан у Лізе чэмпіёнаў з “Атлетыкам” з Більбао. Аднак яна скончылася на карысць беларускага клуба – 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі