У Мазыры — масавае атручэнне школьнікаў

Як інфармуе БЕЛТА, да лекараў звярнуліся школьнікі некалькіх установаў адукацыі. Паводле папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра вучняў малодшых класаў.



Цяпер высвятляецца колькасць дзяцей, якія звярнуліся па медычную дапамогу, а таксама прычына здарэння.

Як інфармуе БелаПАН, да лекараў звярнулся 54 дзіцяці з прыкметамі вострага атручання, 44 з іх шпіталізаваныя. Гэта вучні трох гарадскіх школ і адной гімназіі.



Увечары 19 верасня ў Мазырскім райвыканкаме праходзіць паседжанне спецыяльнай камісіі, якая высвятляе, якімі прадуктамі атруціліся дзеці. У гарадской лякарні неафіцыйна паведамілі, што шмат дзяцей пасля прамывання страўніка ўжо адпусцілі дадому.



Фота — er.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі