Усіх мазырскіх дзяцей, шпіталізаваных ад атручэння, выпісалі з лякарні
Выпісаныя ўсе трынаццаць дзяцей, якія 19-20 верасня былі шпіталізаваныя з дыягназам "харчовае атручэнне".
Як інфармуе БЕЛТА, большасць школьнікаў, якія былі пад назіраннем лекараў, адпраўленыя дадому ў суботу. У нядзелю ў інфекцыйным аддзяленні заставаліся трое дзяцей. Раніцай у панядзелак з больніцы было выпісана апошняе дзіця.
Па інфармацыі спецыялістаў, у школах, дзе адбылося масавае атручэння, аднавілі гарачае харчаванне. Ужо ў панядзелак дзеці атрымаюць паўнавартасны сняданак і абед. У пятніцу яны былі вымушаныя адмовіцца ад яго на час праверкі сталовых і пунктаў харчавання.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці кажуць, што прычыны надзвычайнага здарэння яшчэ высвятляюцца. Вынікаў санітарна-эпідэміялагічнай экспертызы пакуль няма.
Нагадаем, што 19-20 верасня з дыягназам "харчовае атручэнне" ў лякарню Мазыра трапілі больш за 70 школьнікаў, пераважна малодшых класаў. Па факце масавага атручэння навучэнцаў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Фота — wlna.info