У Мазыры пашкоджаны трубаправод, на зямлю выцяклі 3 тоны мазута

У Мазыры расследуецца крымінальная справа, распачатая па факце пашкоджання трубаправода прадпрыемства "Этанол".  Некалькі дзён таму невядомы каля тэрыторыі прадпрыемства спрабаваў скрасці мазут М-100. У выніку пашкоджання трубы на зямлю выліліся каля 3 тон мазута. Страты склалі паўтара мільёна рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі