У МГУ абвяргаюць звальненне прафесара, які заклікаў забіваць украінцаў

Як паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту, тэрмін працоўнай дамовы Дугіна не скончаны і ён працягвае працаваць. У прэс-службе таксама адзначылі, што Дугін быў залічаны на пазабюджэтную стаўку прафесара соцфака МГУ загадам дэкана факультэта Уладзіміра Дабранькова. Сам Дабранькоў, абвінавачаны ў плагіяце, сваю пасаду пакідае — тэрмін яго паўнамоцтваў заканчваецца 30 чэрвеня 2014 года.

Раней Дугін заявіў, што завяршыў працу ў МГУ з-за “адмены ўказу ад яго прызначэнні па конкурсе на пасаду загадчыка кафедрай”. Прафесар актыўна выступае за ўвод расійскіх войскаў ва Украіну. Ён лічыць, што калі гэта не адбудзецца, то Расію чакае распад. Таксама Дугін прымае актыўны ўдзел у кансультаванні сепаратыстаў на Данбасе і заклікаў забіваць украінскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі