У Мінск на канферэнцыю па бяспецы прыехаў кіраўнік МЗС адной з краін ЕС

Петэра Сіярта вітае кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік

Петэра Сіярта вітае кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік / Cпутник Беларусь

У Мінск на канферэнцыю па бяспецы прыехаў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта. Нагадаем, Венгрыя з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза. А пасля падаўлення пратэстаў 2020 года і саўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны краіны ЕС устрымліваюцца ад афіцыйных кантактаў з беларускімі ўладамі.

БЕЛТА піша, што Сіярта выступіць сёння на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Сам чыноўнік у мінскім аэрапорце расказаў, што збіраецца гаварыць пра "важнасць міру". У канферэнцыі, якую сабраў афіцыйны Мінск, таксама прымаюць удзел міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, прадстаўнікі Кітая, Ірана і краін АДКБ.

Нагадаем, урад Венгрыі апошнім часам сабатуе дзейнасць Еўрасаюза і NATO, сябрам якога таксама з'яўляецца Будапешт. У прыватнасці, Венгрыя не падтрымала ўваходжанне Швецыі ў NATO. А прэм'ер краіны Віктар Орбан параўнаў сяброўства ў ЕС з савецкай акупацыяй. На што кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль адказаў, што Венгрыю ў ЕС ніхто не трымае. "Ніхто не абавязвае Венгрыю быць членам ЕС", — сказаў еўрапейскі дыпламат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі