У мінскай кватэры знайшлі сем выбуховых прыстасаванняў

Прыстасаванні былі выяўленыя яшчэ 11 студзеня 2014 года. Але ўлады пра інцыдэнт не хацелі паведамляць.



Як піша "Ежедневник", выбуховыя прыстасаванні выявіў гаспадар кватэры. Ён здаваў жытло двум студэнтам Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа. Раніцай у суботу, калі студэнты раз'ехаліся па хатах у рэгіёны, гаспадар прыйшоў у кватэру і са здзіўленнем выявіў там гатовыя да ўжывання сем самаробных выбуховых прыстасаванняў. Уладальнік кватэры выклікаў групу размініравання "Алмаз", а таксама аператыўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.



Паводле высновы экспертаў, выбуховымі прыстасаваннямі былі паветраныя шары, напоўненыя петардамі заводскай вытворчасці, цукрам для ўзмацнення сілы выбуху, а таксама паражальнымі элементамі. У чатырох прыладах у якасці паражальных элементаў быў гарох, а ў трох — металічныя балты. Прыблізна з такіх прыстасаванняў у свой час пачынаў сваю дзейнасць у Віцебску і Дзмітрый Канавалаў.



Аператыўнікі затрымалі студэнтаў, якія зрабілі выбухоўку. Аднаму з іх толькі споўнілася 18 гадоў, а другому нядаўна стукнула 20. Хлопцы кажуць, што не хацелі падрываць прыстасаванні ў месцах збору людзей і тым больш не мелі намер учыніць тэракт. Па іх словах, выбухоўку з металічнымі балтамі яны збіраліся ўзарваць у лесе.



Ілюстрацыйнае фота — obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі