У мінскіх універмагах і буйных крамах праходзіць адзіны дзень зніжак

У мінскіх універмагах і буйных крамах праходзіць адзіны дзень зніжак

Мінскія універмагі і буйныя крамы 26-27 лістапада праводзяць акцыю “Адзіны дзень зніжак”. Ва ўнівермагу “Беларусь”, на Нямізе і ў гандлёвым доме “Дзюймовачка” ўсе нехарчовыя тавары прадаюць на 20% танней. У краме “Дзіцячы свет” на Лагойскім тракце кошты зніжаныя на 10-20%, у крамах “Світанак” — на 15%.

26 лістапада кошты зніжае ЦУМ (17%), “Кірмаў” (20%), “Вераніка” (15%). Тавары ў крамах ЗАТ “Інтэрпартнёр” будуць таннейшымі на 20%, у “Лянку” — ан 17%, у “Дамалюксе” — на 15%.

Зніжкі на асобныя тавары 26 і 27 лістапада зробіць ГУМ, “Вільнюс-1”, ЗАТ “Сандрык” і некаторыя іншыя крамы — там па акцыі можна будзе набыць тавары на 15-20% танней.

26 лістапада 15% зніжкі можна атрымаць на асобныя тавары ў краме “Крышталь” на праспекце Незалежнасці, 39. 26-27 лістапада да акцыі далучыцца гандлёвы цэнтр “Сталіца” — крамы прапануюць зніжкі ад 10 да 50%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі