У мінскіх школах скароцяць колькасць 10-х класаў
Старшакласнікі, ілюстрацыйнае фота
У школах Мінска плануюць скарачаць колькасць базавых 10-х класаў. Стаўку будуць рабіць на прафесійнае навучанне, заяўляе старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.
"Сёлета другую ступень агульнай сярэдняй адукацыі сканчаюць больш за 21 тысячу навучэнцаў. Палова дзевяцікласнікаў стануць навучэнцамі каледжаў. Тэндэнцыя такая: колькасць базавых 10-х класаў будзе скарачацца. Мы робім стаўку на прафесійнае навучанне, а таксама на прафілізацыю на ўзроўні старэйшай школы", — цытуе інфармагенцтва "Мінск-Навіны" словы чыноўніка.
Пяць гадоў таму ў каледжы ішлі крыху больш за 20% выпускнікоў базавай школы. Сёлета сталічныя ўлады плануюць, што пасля дзявятага класа ў каледжы пойдзе навучацца кожны другі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.