У мінскім ЦУМе з'явіліся казачныя вітрыны і цмокі
Навагодняя вітрына ЦУМа
Дызайнеры ўпрыгожылі вітрыны аднаго з галоўных універмагаў Мінска — ЦУМа. У кожнай з васьмі секцый размясцілі інсталяцыі паводле матываў казак. З асаблівай увагай падбіралі каляровую палітру, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на супрацоўніка ЦУМа Паўла Грабуна. "Асноўныя адценні, безумоўна, зімовыя. Але ў іх гарманічна ўплятаюцца цёплыя-аранжавы, пералівы ружовага і фіялетавага", — адзначыў ён. Інсталяцыі зрабілі статычнымі, але іх плануюць ажыўляць за кошт гульні святла. Падсвятленне будзе працаваць штодня да 23:30.
Акрамя таго, на ўваходах у краму ўсталявалі цмокаў — гэта сімвал наступнага года паводле ўсходняга календара. Вышыня цмокаў — 2,5 метра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.