У мінскім метро дзяжураць узброеныя аўтаматамі байцы АМАП

У мінскім метро дзяжураць узброеныя аўтаматамі байцы АМАП

На станцыях мінскага метро дзяжураць узброеныя аўтаматамі байцы АМАП. Разам з імі — удзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Практычна ўсе сумкі і заплечнікі пасажыраў правяраюцца. З нядзелі станцыі метрапалітэна ўзятыя пад узмоцненую ахову, інфармуе сайт sputnik.by.

Раней прадстаўнікі мінскай міліцыі заяўлялі, што, у сувязі з тэрактамі ў Парыжы, у беларускай сталіцы будуць прынятыя кропкавыя меры па ўзмацненні грамадскай бяспекі. У МУС Беларусі заявілі, што міліцыя на ўзмоцнены варыянт нясення службы не пераведзена. Аднак узмоцненая пільнасць, што і можна назіраць з сённяшняга дня ў метро. Калі раней АМАПаўцы былі каля станцый метро, дык цяпер яны нясуць службу непасрэдна на іх.

Нагадаем, падчас тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся 13 лістапада, загінулі 129 чалавек, сотні былі параненыя.

Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі