У Мінску 5 чалавек адправілі ў калонію за пашкоджанае аўто жонкі міліцыянера
У Мінску 5 чалавек адправілі ў калонію за пашкоджанае аўто жонкі міліцыянера — за "злоснае хуліганства" (матэрыяльную шкоду машыны ацанілі на 5 222 рублёў). Асуджаныя 39-гадовы трэнер па каратэ Антон Быкоўскі — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 32-гадовы работнік піцэрыі Андрэй Нечыпар — 3 года калоніі агульнага рэжыму, 28-гадовы развозчык піцы Павел Сахарчук — 2 года і месяц калоніі агульнага рэжыму, 32-гадовы работнік метро Арцём Анішчук — 2 года калоніі агульнага рэжыму і 31-гадовы беспрацоўны Ягор Еўстратаў — 3 года калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачаных асудзілі і за рэчывы, прадметы, якія знайшлі падчас ператрусаў у іх дамах і машынах пасля затрымання, паведамляе spring96.org.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.