У Мінску 6 чалавек атрымалі траўмы праз піратэхніку ў навагоднюю ноч
6 чалавек трапілі ў мінскія лякарні з рознымі траўмамі ад выкарыстання піратэхнікі ў навагоднюю ноч. Усім аказаная дапамога.
Беларусы традыцыйна сустрэлі год салютамі. Другі год запар феерверкі адмыслова запускаюць у 23:34 — у знак салідарнасці з тымі, хто прайшоў праз рэпрэсіі за ўдзел у пратэстах.
Святкаваць Новы год у цэнтр Мінска беларусы выходзіць усё менш ахвотна. На пляцоўцы ля Палацу спорту людзей было шмат, а на Кастрычніцкай плошчы — амаль бязлюдна. Усіх, хто хацеў трапіць у "перыметр святкавання", абшуквала міліцыя.
МУС заяўляе, што грубых парушэнняў грамадскага парадку на Новы год у сталіцы не зафіксавана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.