У Мінску абмяркоўваюць узаемаадносіны Беларусі і Еўрасаюза
У Мінску абмяркоўваюць узаемаадносіны Беларусі і Еўрасаюза. 30 студзеня пачаўся візіт у нашу краіну еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана. Як паведамляе БЕЛТА, раніцай у аўторак праходзіць сустрэча Хана з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Макей адзначыў важнасць візіту еўракамісара для развіцця беларуска-еўрапейскіх узаемаадносін. Ён выказаў спадзяванне на іх актывізацыю. Ёханэс Хан гаварыў пра тое, што ў дачыненнях Еўрасаюза і Беларусі існуе патэнцыял, у тым ліку і ў эканамічным плане. Паводле яго слоў, падчас візіту ён збіраецца абмеркаваць пытанні, якія маюць узаемны інтарэс.
Вядома, што падчас візіту еўракамісара ў Беларусь у яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам ураду. Гаворка пойдзе пра паглыбленне адносін нашай краіны і ЕС. У Мінску еўракамісар сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных партый.