У Мінску адчыніцца выстава пра Галадамор 1930-х ва Украіне
Выстава пад назвай “Рассакрэчаная памяць” адчыніцца 22 лістапада ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. На ёй будуць прадстаўленыя архіўныя дакументы савецкіх органаў
дзяржбяспекі, якія распавядаюць пра адну з самых трагічных старонак
гісторыі ўкраінскага народу - Галадамор 1932-1933 гадоў.
Колькасць прамых і ўскосных ахвяраў Галадамору дагэтуль невядома, гэтая жахлівая лічба вагаецца ад 7 да 10 мільёнаў чалавек. Агулам загінула каля 10% тагачаснага насельніцтва Украіны.
Генацыдам украінскага народу прызналі Галадамор некалькі краінаў: Эстонія, Канада, Аргентына, ЗША, Вугоршчына, Літва, Грузія, Аўстралія, Польшча, Іспанія і Перу.
Адзначым, што экспазіцыя выставы створаная па ініцыятыве Службы бяспекі Украіны сумесна з Украінскім інстытутам нацыянальнай памяці і Міністэрствам культуры.
Наша ніва