У Мінску адказалі на планы Масквы абмежаваць пастаўкі беларускага малака

У Мінску адказалі на планы Масквы абмежаваць пастаўкі беларускага малака

У Мінску адказалі на планы Масквы абмежаваць пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц назваў дзеянні Рассельгаснагляду неаргументаванымі і неабгрунтаванымі, інфармуе БЕЛТА.

Заяц прызнаў, што рашэнне Рассельгаснагляду нечаканае. Нават нягледзячы на тое, што Рассельгаснагляд рэгулярна папаўняе "чорны спіс" беларускіх прадпрыемстваў. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання назваў гэта "пратэкцыянізмам". "Ідзе выбіванне з рынку беларускіх прадпрыемстваў", — сказаў Леанід Заяц. Ён па-ранейшаму гарантуе, што беларуская прадукцыя бяспечная.

У Зайца ёсць надзея на нармалізацыю сітуацыі з прыходам новага кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі.

У Мінску адказалі на планы Масквы абмежаваць пастаўкі беларускага малака
Леанід Заяц. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі