У Мінску адкрываецца кінафестываль “Лістапад”

У Мінску адкрываецца кінафестываль “Лістапад”

2 лістапада ў Мінску стартуе 25-ы па ліку міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Адкрывае кінафорум новая стужка польскага аскараноснага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага “Халодная вайна”.

“Гэтая карціна адпавядае нашаму слогану “Пазнаючы белы свет”, бо большасць карцін фестывалю будзе ўяўляць сабой road-movie – фільм-вандроўку, дзе героі перасякаюць прастору, вандруюць па кантынентах, – кажа праграмны дырэктар “Лістапада” Ігар Сукманаў. – “Халодная вайна” –  таксама вандроўка з адной палітычнай сістэмы каардынат да другой. Гэта Усход і Захад. Гісторыя пра вялікае каханне, пра два сэрцы, якія не могуць здабыць спакой ні на адной з тэрыторый.

Паколькі “Лістапад” асноўны акцэнт робіць на кіно постсавецкай прасторы, мы свядома пачынаем з гэтай карціны, каб падкрэсліць, што жывём у свеце пастаяннага супрацьстаяння розных сістэм, але незалежна ад гэтага галоўная каштоўнасць свету – чалавечыя адносіны”.

Фэст працягнецца да 9 лістапада. Падчас яго мінчукі ўбачаць каля 150 карцін з розных краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі