У Мінску Алімпійскія гульні пакажуць у цэнтры горада на вялікім экране

У Мінску Алімпійскія гульні пакажуць у цэнтры горада на вялікім экране

Алімпійскія гульні 2016 года ў Бразіліі пакажуць у Мінску на вялікім экране. Яго ўсталююць на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў. Экран будзе рэкордных памераў і сачыць за выступамі спартсменаў можна будзе нават з другога боку ракі Свіслач.

Трансляцыя галоўнай спартовай падзеі году на гэтым экране пачнецца 6 жніўня каля 11.20 — з запісу цырымоніі адкрыцця Гульняў. Затым можна будзе паглядзець трансляцыі спаборніцтваў па розных відах спорту, найперш тых, дзе за медалі пазмагаюцца беларусы.

Алімпіяду на экране ў цэнтры Мінска будуць штодня паказваць з 12.00 да 22.00 ажно да закрыцця Гульняў 21 жніўня. Гук будзе транслявацца з дынамікаў, усталяваных побач з фантанам.

ГЗЦ Galleria Minsk, які запусціў гэты праект пры падтрымцы Мінгарвыканкама, разлічвае, што ў гэтым “алімпійскім” кінатэатры Гульні ў Рыа паглядзіць 1 мільён чалавек.

Экран мае 24,6 метры ў шырыню і 13,1 метра ў вышыню, важыць болей за 30 тон. Выява на ім бачная за кіламетр, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі