У Мінску беспрацоўным прапануюць заробак у памеры 4-5 млн рублёў

У Мінску беспрацоўным прапануюць заробак у памеры 4-5 млн рублёў

У Мінску беспрацоўным прапануюць сярэдні заробак у памеры 4-5 млн рублёў (рабочым — 4,4 млн, служачым — 5 млн). Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

Праўда, ёсць нешматлікія вакансіі з прапановай па зарплаце 20-25 млн. Столькі гатовыя плаціць IT-спецыялістам, галоўным бухгалтарам, кіраўнікам. Кваліфікаваныя спецыялісты рабочых прафесій (электразваршчыкі, токары, шліфоўшчыкі) могуць спадзявацца на заробак больш за 10 млн.

Раманоўская адзначае, што беспрацоўныя ў сталіцы шукаюць працу з большымі заробкамі, а не з сярэдняй аплатай па вакансіях. "У той жа час узровень кваліфікацыі і вопыт працы беспрацоўных грамадзян не заўсёды адпавядаюць патрабаванням наймальніка", — кажа чыноўніца.

Дарэчы, намінальная сярэднемесячная зарплата ў Мінску за 10 месяцаў 2015-га склалася на ўзроўні крыху больш за 9 млн рублёў.

Фота: sk.gov.by, БЕЛТА

У Мінску беспрацоўным прапануюць заробак у памеры 4-5 млн рублёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі