У Мінску будуць судзіць Іллю Дабратвора — хадзіў у метро са сцягам

Нагадаем, актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі руху салідарнасці "Разам" быў затрыманы ў Мінску ўвечары 30 жніўня на станцыі метро "Уручча". Дабратвор даволі доўга ездзіў па першай лініі метро з бел-чырвона-белым сцягам. Ён выходзіў на розных станцыях і зноў заходзіў у вагоны. Такім чынам актывіст вітаў вызваленне палітвязя Змітра Дашкевіча.


Цяпер Ілля знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, інфармуе БелаПАН. Адзначым, што Дабратвор — бацька пяці дзяцей.
 

Фота — Радыё Свабода і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі